Расейскае ўварванне ва Украіну, якое працягваецца, прывяло да сур’ёзнага гуманітарнага крызісу. На момант напісання гэтага артыкула, 19 сакавіка 2022 года, больш за 3 мільёны ўкраінцаў, у тым ліку 1 мільён дзяцей, уцяклі ў суседнія краіны, ратуючыся ад вайны. Астатняе насельніцтва ў каля 40 мільёнаў падвяргаецца прамой атацы. Ім патрэбна наша неадкладная падтрымка!
Грамадзяне Расіі, якія выступаюць супраць вайны, падвяргаюцца арыштам і пераследу; Паводле ацэнак, больш за дзвесце тысяч ужо пакінулі сваю краіну. Многія грамадзяне Беларусі пакінулі сваю краіну па падобных прычынах.
Вайна нанесла невымерны боль навуковай супольнасці Украіны і спусташэнне расійскім і беларускім навукоўцам.
Акрамя маральнай падтрымкі нашым украінскім калегам, мы імкнемся даць ім доступ да лабараторый і даследчых цэнтраў па ўсім свеце. Некаторыя члены міжнароднай акадэмічнай супольнасці прапанавалі прыняць у сябе ўкраінскіх калег у сваіх навуковых установах. Расійская акадэмічная дыяспара далучылася да гэтых намаганняў, але трэба зрабіць больш. Падтрымліваючы кар’еру перамешчаных студэнтаў і навукоўцаў, мы можам прыняць адчувальны ўдзел у садзейнічанні хуткаму аднаўленню пасляваеннай Украіны і змякчэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў гэтай вайны.
Неабходна экстранае фінансаванне, каб лабараторыі і навукова-даследчыя цэнтры ЕС, ЗША, Канады, Японіі, Паўднёвай Карэі і іншых краін маглі забяспечваць на месцы і дыстанцыйнае навучанне і магчымасці працаўладкавання для перамешчаных студэнтаў і навукоўцаў з Украіны. Некаторыя з іх былі перамешчаныя разам са сваімі ўтрыманцамі і блізкімі сваякамі, маладымі і старымі, і нам патрэбны неадкладныя рашэнні, каб захаваць іх сем’і разам. Неабходна без прамаруджання прыкласці ўзгодненыя намаганні для стварэння кароткатэрміновых і доўгатэрміновых стыпендый і забеспячэння візавай падтрымкі, хуткіх іміграцыйных працэдур і дапамогі ў паездках.
Нам трэба адрозніваць санкцыі супраць расійскага ўрада і тое, як мы ставімся да расійскіх студэнтаў і навукоўцаў, якія выступаюць супраць вайны. Вайна ва Украіне – гэта вайна Пуціна, а не іх. Прадстаўнікі навукі і гуманітарыі паслядоўна супрацьстаялі рэпрэсіўнаму рэжыму Пуціна рознымі спосабамі задоўга да цяперашніх падзей, і многія з іх занялі адважную пазіцыю супраць вайны. Антываенныя пратэстоўцы ў Расеі, у асноўным маладыя спэцыялісты, арыштоўваюцца і могуць быць пазбаўленыя волі на тэрмін да 15 гадоў згодна з нядаўна прынятым расейскім законам.
З ростам падаўлення свабоды слова ў Расіі і ўздзеяннем заходніх санкцый антываенныя расійскія студэнты і навукоўцы знаходзяцца ў падвойнай небяспецы. Тое самае тычыцца і беларускіх навукоўцаў, якія пакутуюць ад рэжыму Лукашэнкі.
Некаторыя з гэтых навукоўцаў застаюцца ў сваіх краінах; іншыя вырашылі ўцячы. Мы настойліва рэкамендуем усім нашым калегам падтрымліваць асабістыя сувязі з расійскімі і беларускімі прафесіяналамі, якія выступаюць супраць вайны, але не могуць пакінуць краіну па розных прычынах. Што тычыцца тых, хто ўцякае з Расіі і Беларусі з-за страху пераследу з боку дзяржавы, яны маюць права на атрыманне статусу бежанцаў і маюць патрэбу ў падтрымцы акадэміі і ўрадаў.
Разам мы павінны дапамагчы тым, хто мае патрэбу, працягваць сваю працу і адукацыю і ў канчатковым выніку пабудаваць лепшую будучыню для сваіх краін і чалавецтва. Калі вы хочаце падтрымаць заклік ад імя рускамоўнай акадэмічнай дыяспары, нават калі вы не валодаеце рускай мовай, вы можаце паставіць свой подпіс у гугл-форме: https://forms.gle/Bo2Ppa9Lgrr96sQf8 .
Усе падпісанты падпісаліся як прыватныя асобы.